У школах Беларусі мэтазгодна ўвесьці іспыт па правілах дарожнага руху. Такое меркаваньне выказаў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі начальнік навукова‑мэтадычнага й прававога аддзелу ўпраўленьня Дзяржаўтаніспэкцыі МУС Анатоль Сушко.
Ён адзначыў, што культуру паводзінаў на дарозе трэба прышчапляць зь дзяцінства. Бясьпека залежыць ад падрыхтоўкі юных грамадзян да ўдзелу ў дарожным руху.
«Набытыя ў школе веды маюць вялікую ролю ў прафіляктыцы дзіцячага дарожна‑транспартнага траўматызму», — падкрэсьліў Анатоль Сушко.