Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку разам з супрацоўнікамі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Заводскага РУУС Мінска ў хляве жыхара вёскі Стрыгава Кобрынскага раёна знайшлі сем гіенападобных сабак.

Праваахоўныя органы высветлілі, што для экспанавання ў «Мінскі заапарк» перадалі чатыры гіенападобных сабакі. Як патлумачыў прадстаўнік «АфроЗОО», гэты від сабак з'яўляецца вельмі рэдкім у свеце і тыя чатыры, што перадалі ў заапарк, — адзіныя ў Беларусі.

Работнікі заапарка парушылі ўмовы дамовы і прысвоілі сабе прыплод экзатычнай жывёлы.

Адзін гіенападобны сабака каштуе не менш за $12 000.

Усе знойдзеныя жывёлы перададзеныя прадстаўніку «АфроЗОО» і перавезены для далейшага экспанавання ў Мінскі заапарк.

Гіенападобны сабака ўключаны ў Чырвоную кнігу як нешматлікі від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Цяпер уся папуляцыя налічвае 3000-5500 асобін, якія жывуць у 600-1000 зграях. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?