Чалавек, які напаў з нажом на мінакоў у цэнтры Лондана, быў грамадзянінам Нарвегіі самалійскага паходжання, а забітая ім жанчына — грамадзянкай ЗША, паведаміў Скотланд-ярд. Найбольш імавернай прычынай нападу паліцыя лічыць яго псіхічны стан.

Сярод пяці параненых — грамадзяне Брытаніі, ЗША, Аўстраліі і Ізраіля.

Паліцыя затрымала нападніка, якім аказаўся 19-гадовы нарвежац самалійскга паходжання. Ён быў дастаўлены ў бальніцу, а пазней пераведзены ў паліцэйскі ўчастак.

«Мы хутка рухаемся наперад у нашым расследаванні. Яно яшчэ не скончылася, але цяпер многае паказвае на тое, што напад быў справакаваны псіхічным станам злачынца. На дадзены момант мы лічым, што гэта была спантанная атака, і ахвяры былі абраныя выпадкова. Хачу адзначыць, што мы пакуль не знайшлі ніякіх дадзеных, якія маглі б паказаць на сувязь нападніка з тэрарыстычнымі арганізацыямі», — паведаміў намеснік кіраўніка Скотланд-ярда Марк Раулі.

Раулі, тым не менш, падкрэсліў, што паліцыя разгледзіць усе магчымыя матывы нападу, асабліва ў святле апошніх тэрактаў у Еўропе.

Сярод відавочцаў нападу была адна сям'я з Іспаніі. Па іх словах, мужчына нічога не казаў і не крычаў, ён проста напаў на людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0