«Самая вялікая вартасць нашага парламента, што там працуюць прафесійна, спакойна, без ляманту, без крыкаў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі па Віцебскай вобласці 4 жніўня.

«Паглядзіце, што адбываецца вакол, у іншых краінах. То бойку ў парламенце задумалі, то палітызацыя нейкая, то нейкія алігархі свае групы пастваралі, хтосьці за грошы прыйшоў у парламент, — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта. — У Беларусі нічога падобнага няма. Я вам адказна пра гэта заяўляю: ніхто за грошы, ніякія багатыя людзі, сваіх дэпутатаў не прапхнуць ў парламент. Такога яшчэ не было і, напэўна, не будзе. У гэтым найвялікшая вартасць і дасягненне нашага парламентарызму наогул і нашага парламента».

Паводле яго слоў, выбарная кампанія ідзе спакойна. «Скончыўся перыяд вылучэння кандыдатаў, ідзе іх рэгістрацыя, і тое, што ўжо больш за шэсць чалавек прэтэндуюць на адно дэпутацкае месца, — гэта добры паказчык, я толькі рады. Значыць, канкурэнцыя будзе забяспечаная», — сказаў беларускі кіраўнік.

Парламенцкія выбары пройдуць 11 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?