Станцыя мэтро «Кастрычніцкая» зачыніцца на рэканструкцыю 9 чэрвеня, паведаміў начальнік КУП «Дырэкцыя па будаўніцтве Менскага мэтрапалітэну» Васіль Жыбуль.

Рэканструкцыя будзе доўжыцца да 1 верасьня.

Для кампэнсацыі нязручнасьцяў пасажыраў будзе заснаваны аўтобусны маршрут ад станцыі мэтро «Інстытут культуры» да станцыі мэтро «Плошча Перамогі». Праезд у ім будзе бясплаттны.

Станцыя «Купалаўская» будзе працаваць у звычайным рэжыме. Уваходы з боку унівэрсаму «Цэнтральны» і тэатра Янкі Купалы перакрыты ня будуць. Апроч таго, будуць зьняты ліміты на колькасьць паездак у мэтро па плястыкавых праязных (цяпер 120 у месяц).

Паводле БЕЛТА