Пятнаццацігадовая дачка прэзідэнта ЗША Барака Абамы Саша ўладкавалася на летнюю працу ў рыбным рэстаране на востраве Мартас-Він'ярд ў штаце Масачусэтс, паведамляюць амерыканскія СМІ.

Фота: АР

На фотаздымках, апублікаваных у мясцовых выданнях, відаць, як Саша ў сіняй майцы з лагатыпам рэстарана разносіць ежу.

Як піша Boston Herald, Саша (так яе называюць у сям'і, яе поўнае імя Наташа) Абама прыйшла на сваё працоўнае месца ў суправаджэнні шасці спецагентаў.

«Яна працавала на першым паверсе, дзе прадаюць ежу на вынас. Мы не разумелі, чаму гэтай дзяўчынцы дапамагаюць шэсць чалавек, але потым мы зразумелі, хто яна такая», — распавёў калега Сашы выданню.

Фота: Christopher Evans

Белы дом не даваў каментароў з нагоды працы Сашы, аднак жонка амерыканскага прэзідэнта Мішэль Абама раней заяўляла, што хацела бы выхоўваць сваіх дачок як звычайных грамадзян.

Пакуль малодшая дачка прэзідэнта выконвала свае абавязкі, супрацоўнікі спецслужбаў прыглядалі за ёй з вялікага аўтамабіля і з лавак на вуліцы.

Гарадок, дзе працуе Саша, з'яўляецца адным з любімых месцаў для летняга адпачынку Абамаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?