На летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра стартавалі мужчынскія асабістыя спаборніцтвы па стральбе з лука.

Кваліфікацыйны старт быў азнаменаваны новым сусветным і алімпійскім рэкордам. Прадстаўнік Рэспублікі Карэя Ву Чжын Кім 72 выстраламі выбіў 700 балаў і на адзін бал перавысіў ранейшае вышэйшае сусветнае дасягненне. Другі вынік у кваліфікацыі паказаў лучнік з ЗША Брэйдзі Элісан, у якога 690 балаў. Замкнуў тройку італьянец Давід Паскуалучы (685).

Беларускі спартсмен Антон Прылепаў першы этап спаборніцтваў завяршыў з 52-м вынікам, набраўшы 643 балы. На старт сёння выйшлі ўсе заяўленыя 64 лучнікі. Ніхто з іх сетку алімпійскага турніру не пакінуў. У кваліфікацыі вызначаліся пары, якія прадоўжаць барацьбу ў 1/32 фіналу. Фарміраванне іх ажыццяўлялася па стандартнай схеме, згодна з якой заняўшы першае месца далей у дуэльных стартах будзе спаборнічаць з 64-м, другі з 63-м і г.д. Сапернікам Антона Прылепава ў стадыі на выбыванне будзе чылійскі лучнік Рыкарда Сота, які сёння паказаў 13-ты вынік (675 балаў).

У мужчынскім асабістым турніры стралкоў з лука паядынкі 1/32 фіналу пачнуцца 8 жніўня. Сустрэча беларуса і чылійца адбудзецца 9 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?