Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прапануе павысіць закупачныя цэны на ялавічыну на 10%.

Пра гэта паведаміў парламентарыям міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра, выступаючы 30 мая на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат парламента.

Паводле яго слоў, такая прапанова выклікана несупастаўнасцю закупачных цэн на ялавічыну ў Беларусі і суседніх краінах.

С.Шапіра паведаміў, што сярэдняя закупачная цана на ялавічыну ў жывой вазе ў Беларусі складае 3 тыс. рублёў за кілаграм, у той час як у сумежных краінах — 8—12 тыс. «У выніку ялавічына транзітам ідзе міма буйных гарадоў», — падкрэсліў С.Шапіра.

Мінсельгасхарч ініцыюе павышэнне закупачных цэн і на малако восенню гэтага года, паведаміў ён.

С.Шапіра дадаў, што значнага павышэння закупачных цэн на прадукцыю жывёлагадоўлі не плануецца. Паводле яго слоў, закупачныя цэны на мяса птушкі і свініну склаліся ў Беларусі на ўзроўні суседніх рэгіёнаў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0