Запрашаем на Беларускую інтэлектуальную гульню, якая адбудзецца 18 жніўня ў пабе «Піўняры»(вул. Лабанка 77).

Гэта паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі.

Браць удзел могуць не толькі знаўцы беларушчыны, але і проста кемлівыя, знаходлівыя людзі.

Працягласць — 2–2,5 гадзіны.

Кошт квітка — 5 рублёў за 1 чалавека.

Кароткая інструкцыя:

  • Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе 15 жніўня (рэгістрацыя будзе адкрыта з 12.00 у суполках vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest)
  • Прыходзьце 18 жніўня а 19-й гадзіне ў паб «Піўняры» (вул. Лабанка 77).
  • Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!

Раскінем розумам па-беларуску!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0