Хасан Саада. Фота media1.s-nbcnews.com.

Хасан Саада. Фота media1.s-nbcnews.com.

«Па дадзеных следства, 3 жнiўня спартсмен напаў на дзвюх бразільскіх пакаёвак, якія працавалі ў Алімпійскай вёсцы», — цытуе Франс пресс заяву паліцыі.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што 22-гадовы Хасан Саада выклікаў у нумар пакаёвак і пачаў да іх прыставаць.

Суд вынес пастанову аб затрыманні спартсмена на 15 дзён для правядзення расследавання.

Пры гэтым першы бой Саады супраць спартсмена з Турцыі павінен быў прайсці ў суботу.

На сайце Міжнароднай федэрацыі бокса Саада згаданы як «пачатковец на міжнароднай арэне», які выйграў два юнацкія тытулы ў Марока.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?