Відэахостынг YouTube прадставіў новую платную версію свайго даччынага сэрвісу YouTube Kids.

Навізна заключаецца ў тым, што цяпер можна набыць доступ да гэтага сайту, на якім больш не будзе рэкламы. На дадзены момант гэтым сэрвісам могуць скарыстацца толькі карыстальнікі, якія пражываюць у ЗША, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Раней абаронцы правоў дзяцей скардзіліся на неналежны рэкламны кантэнт на сэрвісе, таму новаўвядзенне прынясе кампаніі дадатковы прыбытак, а дзеці не будуць бачыць непатрэбнай ім рэкламы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0