Указ «Аб арганізацыі высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла» падпісаў 8 жніўня Аляксандр Лукашэнка.

Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, дакумент прадугледжвае рэалізацыю высокапрыярытэтнага, экспартна арыентаванага і імпартазамяшчальнага інвестыцыйнага праекта з будаўніцтвам заводаў па вытворчасці лізіну, трэаніну і трыптафану, камбікармоў, перапрацоўцы насення алейных культур у Пухавіцкім раёне, а таксама выкананне падпраекта «Земляробства» з мэтай вырошчвання сельскагаспадарчымі арганізацыямі збожжавых, зернебабовых і алейных культур.

У адпаведнасці з указам ствараецца закрытае акцыянернае таварыства «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя». Яна будзе замоўцам па праектаванні, будаўніцтве і камплектацыі аб'ектаў аграпрамысловага вытворчасці.

«У выніку будуць створаныя новыя віды вытворчасці, імпартазамяшчальная прадукцыя (лізін, трэанін і трыптафан), а таксама больш за 1 тыс. новых працоўных месцаў, што забяспечыць далейшае развіццё Рудзенска (горад-спадарожнік Мінска)», — адзначаецца ў рэлізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?