Драгічынскі раённы аддзел унутраных спраў высвятляе месцазнаходжанне зніклай без вестак 13-гадовай Дзіяны Марозавай.

Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, дзяўчынка, якая жыве ў вёсцы Старамлыны, пайшла з дому 28 ліпеня каля 12.00. Раней яна неаднаразова сыходзіла з дому, бадзялася.

Устаноўлена, што вечарам таго ж дня яна знаходзілася на скрыжаванні аўтадарогі Драгічын — вёска Хомск з трасай Кобрын — Гомель — мяжа РФ і мела намер ехаць у бок Брэста.

30 ліпеня каля 14.00 непаўнагадовая заходзіла на АЗС «Татнефць», размешчаную на 250-м км трасы Брэст — Масква (М1, мяжа Брэсцкай і Мінскай абласцей).

Ёсць інфармацыя, што Марозаву бачылі ў парку Чалюскінцаў у Мінску ў неахайным выглядзе.

Прыкметы дзяўчынкі: на выгляд 16 гадоў, рост 165 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя. Была апранутая ў сукенку бірузовага колеру, на якой намаляваныя дробныя матылькі альбо цёмныя кропкі, абутак — жаночыя туфлі на абцасе. Можа называцца Ганнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0