Напад Расіі на Грузію быў пралогам расейскай вайны супраць Украіны, перакананы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Пра гэта сказана ў размешчанай на яго старонцы ў Facebook заяве.

«Тое, што восем гадоў таму бачылі толькі найбольш празорлівыя, сёння відавочна ўсім: напад Расіі на Грузію быў пралогам расійскай вайны супраць Украіны. Палітыка супакаення агрэсара збанкрутавала сябе яшчэ ў 2008 годзе. Больш за тое, яна толькі распаліла апетыты Крамля. Тады сумеснымі намаганнямі трансатлантычная супольнасць яшчэ магла лакалізаваць драпежнага мядзведзя ў яго бярлозе. Гэта быў павучальны ўрок гісторыі, своечасова не засвоены», — падкрэсліў Парашэнка.

«Украіна сёння мужна трымае абарону на ўсходняй мяжы Еўропы. Суровыя выпрабаванні ўзмацнілі пачуццё сяброўства і салідарнасці паміж украінскім і грузінскім народамі. Мы як ніхто іншы шчыра і паслядоўна падтрымліваем аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі. І ясна, што ніколі не прызнаем расійскіх марыянетачных рэжымаў у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі», — запэўніў прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?