Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўніверсітэта людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТБ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

вырабА, рэкордА, ДанецкА, горадА, падручнікА, балА (= адзнакі), кодэксА, годА, днЯ, месяцА

лугдунінУ, цытратУ, аксалатУ (рэчывы)

фронтУ, кангрэсУ, ветрУ, тэкстУ, спісУ, ЕўрамайданУ

энЕргетык, навЕла

лЁгкаатлет

народА = нацыі (беларускага народа, з нашага народа)

народУ = людзей (шмат народу, а для народу што?)

2,3 мільёна (пасля дзесятковых дробаў назоўнік ставіцца ў родным склоне)

НЗ, а не ЧП

«урэшце» лепш «у рэшце рэшт»

як прыназоўнік «пры канцы» лепш чым «напрыканцы». «Напрыканцы» ўжываецца перавжана як прыслоўе (пры канцы апавядання, пры канцы вуліцы, але скажу напрыканцы, жыла напрыканцы)

ачуняў, апрытомнеў, прыйшоў у змыслы, а не прыйшоў у сябе і не прыйшоў у свядомасць

латАрэя

ледзЬве

васЯмнаццаць, дзЯвяты, дзЯсяты

ДЗВЮх дачок, ДЗВЮх матак (жаночы род множны лік)

паліТТэхнолаг

дОбраахвотнік

у ДанецкУ (месны склон)

ідэнтыфІкацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0