Сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Кастрычніцкай акрузе № 97 Мінска. Адпаведнае рашэнне 9 жніўня прыняла акруговая выбарчая камісія.

Як паведаміла Караткевіч, у камісіі не было прэтэнзій да сабраных подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты. У той жа час, адзначыла яна, камісія ўзняла пытанне аб датэрміновай агітацыі. «Ініцыятыўнай групе не выносілі папярэджання, аднак мне паведамілі, што ў камісію паступіла заява, што я займалася агітацыяй. На самой справе гэта была аб'ява, якую я выкарыстала, каб сабраць каманду. На пад'ездах мы развешвалі аб'явы з заклікам да людзей увайсці ў ініцыятыўную групу. Гэта не быў раздатачны матэрыял», — патлумачыла кандыдат у дэпутаты.

Караткевіч паведаміла, што ў найбліжэйшых планах яе каманды правядзенне актыўнай агітацыйнай кампаніі.

Прэтэндэнты ад «Гавары праўду» выступаюць на парламенцкіх выбарах з агульнай стратэгіяй мірных пераменаў і адзіным пасланнем да выбаршчыкаў.

Караткевіч удзельнічала ў выбарах 2015 года ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?