• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Літаратура
10.08.2016 / 11:10

Валеры Гапееў пра кнігу Бахарэвіча: Горыч змарнаваных нагодаў

Усё новае і выбуховае, якому наканавана стаць паспяховым, некалі нараджаецца. Грамадства можа быць доўга цяжарным новымі ідэямі і іх рэалізацыяй, той плод, урэшце, можа і памерці, можа здарыцца выкідыш ці раннія роды… А можа некалі нарадзіцца здаровае і здольнае да росту дзіця. Для гэтага мала трэба. Усяго толькі пералезці цераз замшэлы плот стэрэатыпаў, скочыць цераз гразкую канаву асабістага страху. І зрабіць тое, што ты хочаш зрабіць.

Дзіўна і сумна, калі ідэя ператвараецца ў дзею, а грамадства аж захліпаецца, узрушанае, запалоханае, хоць кожная адзінка гэтага грамадства паасобку і чакала, хацела менавіта такой дзеі.

Да прыкладу, кожны разумее, што гвалтаўнікоў трэба караць. Як разумее і тое, што 9 з 10 іх застаюцца беспакаранымі. І недзе на кухнях — нашых палітклубах — мы прыходзім разам да такой простай высновы: «А вось каб самім злавіць…» І азіраемся на сцены. Бо самім — гэта ж няправільна. І гэта страшна — самім…

Аднойчы яны з’яўляюцца на вуліцах твайго горада — дзяўчаты, якія помсцяць за сябе і сваіх сябровак. Помсцяць жорстка, хай і не смяротна. Прымушаюць дарослых мужчын перажыць хвіліны гвалту над сабой, пякучага болю і прыніжэння. Вяртаюць даўгі. І ты ашалела думаеш: як жа так? Як яны змаглі дадумацца да такога простага рашэння, як яны пераадолелі свой страх, як адважыліся?

І табе сорамна: што не адважыўся ты (а ў цябе хапала падстаў, ці не так?) на нешта такое. І табе хочацца быць… не, не з імі, але такім жа.

Але страх стаць адметным сярод іншых, страх выказаць адкрыта сваё стаўленне і сваю пазіцыю трымае цябе. Тым больш што ты не ведаеш яшчэ, не разумееш: навошта? Яно табе трэба?

ххххх

Яны не жывуць з табой, яны загнаныя ў тваю свядомасць, бы цвікі без плешак у сухі дуб, — тыя моманты твайго жыцця, калі праз свой страх, баязлівасць, сорам, ганарлівасць ці нешта яшчэ ты не зрабіў таго, што мог бы зрабіць, што мусіў, не пайшоў туды, куды хацеў і лічыў адзіна правільным, спыніўся там, дзе трэба было хоць паўзці, але рухацца. І тым не перайначыў цалкам свой лёс у самым яго пачатку.

А ў тым, што яго трэба перайначваць, што трэба ад сёння пачаць жыць іншым жыццём, адрозным ад таго казарменнага, у якім ты існуеш, ты не сумняваешся. І аднойчы яна прыходзіць да цябе — ідэя.

Яна аглушае цябе знянацку такім простым пытаннем, якое магла б задаць толькі яна. І ты, ашалелы, разумееш, што далей без яе — немагчыма.

Яна пачынае жыць у табе, захопліваць кавалак за кавалкам тваю свядомасць і душу, тваё жыццё робіцца служэннем ёй. Як першая дзяўчына ў тваім жыцці адкрывае нязведаны і невыказны свет сэксуальнасці, імя якому — бязмежжа, твая ідэя чым далей, тым болей робіцца толькі тваёй, пакуль яшчэ і цнатліва-інтымнай справай. Яна твая і толькі твая яшчэ, і з той прычыны, што ты – ўласнік, які яшчэ не надта і ўпэўнены ў тым, што Яно табе трэба. Ты толькі адчуваеш, але адчуваеш галоўнае: ты з ёй — адрозны ад усіх, ты адчуваеш шалёны п’янлівы смак сваёй адрознасці. І таму яна табе такая дарагая.

Ты з ёй адрозны ад усіх. Калі сам-насам з ёй. І нават калі без яе, то адрозны, але тады толькі ўнутры. Бо пакуль страшна стаць іншым адкрыта. І ты жывеш па тых законах, якія існавалі да цябе, будуць існаваць пасля цябе. Так усе кажуць — пра мудрую існасць гэтых законаў, пра іх вечнасць. І ты душыш свой кволы бунт, балазе ёсць такое грунтоўнае апраўданне для тваёй баязлівасці: «Так было і будзе».

ххххх

Гэта адбываецца раптоўна і нечакана. Яна раптам паказвае сваю сутнасць іншым. І ты ў роспачы. Ты не гатовы быў хоць нешта змяніць вакол сябе праз змену самога сябе. Ты хацеў кіраваць Ёй. Ты, па сутнасці, быў прысабечыў Яе, яе прыхаваную існасць ад іншых, Яе тайна была толькі тваёй, ніхто не меў на Яе права! І Яна, як Яна магла паказаць усім сваю сапраўднасць, сваю моц і незалежнасць? Яна ж — твая і толькі твая! Здрадзіла!

Яна знікае з твайго жыцця. А ты — ты імкнешся забыць. Тваё параненае самалюбства патрабуе помсты. І ты Яе не шукаеш. Табе ніколі самому сабе не прызнацца, што гэта ты Ёй здрадзіў.

Здраджваеш Ёй, як здраджваеш першаму каханню, і не прабачыш сабе, але, шукаючы апраўдання, ты Яе абвінаваціш у той бядзе, якая здарылася, хоць ты пакуль не лічыш тое за бяду, бо ж табе кажуць старэйшыя: жыццё толькі пачынаецца, а табе і хацелася б запярэчыць, што пачалося яно з тваёй здрады і тваёй згубы, але чуеш старэйшых, які адказваюць на твой боль: яшчэ будзе наперадзе не адна здрада, не адна згуба. Прывыкай…

ххххх

Ты прывыкаеш. Ты знаходзіш іншую. Нібыта ідэю. Праз чаравікі, якімі топчаш зямлю, цябе прыводзяць да той зямлі, якая нібыта сапраўды самая-самая Твая. Табе кажуць пра ідэю Бацькаўшчыны — і цябе не паглынае гэта ідэя, а ўсяго толькі напаўняе. Але і ад таго робіцца быццам добра. І ты быццам сапраўды пачынаеш жыць. Бяскрыўдная, цалкам законная справа — корпацца ў дакументах, шукаць карані, аднаўляць легенды… О, як важна яна гучыць для цябе і твайго асяродку, вунь і за чубы хапаецеся. А ты недзе ў глыбіні душы подленька думаеш: бяскрыўднасць нейкага занятку ў нашай дзяржаве азначае яго бескарыснасць. Але прымаеш правілы гульні. Так хочацца верыць у яе сапраўднасць. І так быццам важна знайсці сапраўдныя карані. Пабыць у родавым замку…

ххххх

Ты зноў сустракаеш Яе. У той самы час, калі нібыта ідэя нібыта Сапраўднай Бацькаўшчыны ператвараецца ў папсовую галаву індзейца — у адноўлены замак. Ты імкнешся да яго ў атачэнні Сваіх суграмадзян — у атачэнні пошласці, павярхоўных ведаў, агрэсіўнага нацыяналізму, тэлевізійных клішаваных думак, але ты вытрымліваеш гэта ўсё не толькі таму, што звыкся жыць сярод іх, а яшчэ і таму, што адно табе вядомая сапраўдная мэта твайго падарожжа, быццам бы сапраўдная ідэя, таямніца. І ты быццам вышэйшы за іх…

Твой сусвет трэскаецца там першым лёдзікам учарашняй лужыны пад нагой дзіцяці. І тады ў тваё жыццё зноў прыходзіць Яна. Ты разумееш, наколькі нікчэмнай і пустой была твая ідэя Вялікай Бацькаўшчыны.

А потым у цябе з’яўляецца выбар. Пра які ты нават адмаўляешся разважаць.

Сусвет адкрываецца для цябе ва ўсёй яго жорсткасці. Ты з Ёй — і гэта вайна, гэта здрада нібыта свайму Народу — тваім спадарожнікам, штодзённым і часовым. А не застацца з ёй — здрада самому сабе.

Можа, калі б ты быў маладзейшы… Можа, калі б ты выцерпеў столькі, колькі Яе спадарожнікі, перанёс іх боль, крочыў на край прорвы іх адчаю, — ты б не стаў разважаць. Але ты сёння сыты і задаволены, ты маеш нават статус і пасаду.

Таму ты ўначы з Ёй — і прымаеш Яе, і аддаешся Ёй, а днём ты са Сваімі.

ххххх

І наступае момант ісціны. Перад натоўпам, які прагне Яе крыві, Яна раптам пакладзе сваю зброю, хоць можа скасіць усіх – і застацца жывой. Але з Ёй побач ты. І Яна разумее, што зробіць цябе саўдзельнікам. Таму Яна дае табе шанец. Яе зброя кладзецца побач з табой.

Ты хочаш быць з Ёй — бяры і пакажы, што ты супраць ідыятызму і фальшу, тупасці і злосці, замшэласці і адвечнай праклятай талерантнасці, утрапёнай адданасці лозунгу-закляццю «Абы вайны не было». Ты можаш распачаць вайну. Але нават маленькай іскрынкай не праскоквае ў тваім мозгу думка пра Яе вызваленне праз смерць ТВАІХ суграмадзянаў. Яны — гэтыя носьбіты славутай беларускай талерантнасці і латэнтныя імперцы — табе бліжэйшыя, чым Яна.

Канечне, ты пойдзеш на свой самы рашучы крок, каб выратаваць Яе: ты прагаласуеш супраць спальвання Яе. Ты ж — выхаваны і сучасны дэмакрат, ты — дзіця цывілізаванай Еўропы, ты — носьбіт новых каштоўнасцяў. І для цябе гэта такі неймаверна высокі подзвіг — узняць руку супраць Яе смерці — заявіць пра сваю адрознасць!

Недзе той часткай падсвядомасці, у якой хаваюцца ўсе апраўданні нашым подласцям і здрадам разам з інстынктам нашага выжывання, ты зразумееш: галасаваць «супраць» — не страшна, калі ты літаральна адзін супраць. Вялікая Большасць любіць, каб была хоць нейкая мізэрнасць нязгоды, тады яна адчувае сваю законнасць. Ты разумеў гэта: сваім «супраць» ты ўзаконіш рашэнне «за», разумеў, што табе будуць нават удзячныя. Таму ты смела ўзнімаеш руку. І ўгаворваеш сябе, што гэта апошняе з таго, што мы можаш зрабіць для Яе вызвалення…

ххххх

Твой продак спаліў яму непадуладнае. І ты вось цяпер стаіш перад Ёй, і вось-вось полымя ўсхопіцца, і на тваіх вачах Яна ператворыцца ў дым. Цябе трымаюць за рукі ўсяго двое, нават не звязанага. А ў цябе адсох нават язык…

Гэта не Яе — цябе ратуе Неба, пасылаючы на зямлю магутную залеву.

І ты застаешся са Сваімі. З тымі, кім грэбуеш, каго ненавідзіш, з каго смяешся, кім пагарджаеш. Але ты жывеш з імі, нацягваючы на сябе маску прыстойнасці, і адзіны твой супраціў гэтай талерантнай масе — права адмаўляцца разам з ёй «узяць чарку». І ты марыш пра жанчыну. Цяпер пра тую, якую можна выбіваць, бы дыван на снезе.

І гэта ты закладзеш выбухоўку і ўзарвеш тую сваю Бацькаўшчыну, той замак як сімвал тваё поўнай паразы, як вынік твайго жыцця, як сэнс яго і існасць, якая змесціцца ў трох словах, смак якіх ты адчуў яшчэ ў свае няпоўныя шаснаццаць: горыч змарнаваных нагодаў.

Калі і не ты, дык ты будзеш удзячны невядомым падрыўнікам.

Бо ты — беларускі пісьменнік.

ххххх

Амаль усе водгукі на кнігу Альгерда Бахарэвіча «Белая Муха, забойца мужчын» утрымліваюць у сабе слова «фемінізм» і вытворныя ад яго.

А я прачытаў гэты раман вось так.

Валеры Гапееў, budzma.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Палітыка і грамадства
Пуцін і Байдэн дзве гадзіны гаварылі па відэасувязі
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
Літва працягнула надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 14 студзеня
Усяго патроху
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарату нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Спорт
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Здарэнні
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў вакне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Беларусь ва ўмовах санкцый плануе замясціць імпарт на $9 млрд
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Пуцін і Байдэн дзве гадзіны гаварылі па відэасувязі
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
Дызайн еўра зменіцца
Галоўнае
Пуцін і Байдэн дзве гадзіны гаварылі па відэасувязі
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Усяго патроху
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх