1 чэрвеня моцны пажар на пляцоўках студыі Universal вынішчыў некалькі кварталаў дэкарацыяў.

Агонь вынішчыў сховішча студыі, дзе знаходзілася 50 тысячаў кінастужак — арыгіналы фільмаў 30‑х і 40‑х гадоў ХХ стагодзьдзя.

Мясцовыя мэдыі паведамляюць, што пажар пачаўся ў той час, калі ў студыі праходзілі здымкі. Агонь хутка перакінуўся на парк забаваў студыі. Калі тушылі пажар, адбыўся выбух. Пажар вынішчыў дэкарацыі вуліцаў Новага Ёрку, Новай Англіі і выставу Кін‑Конга. Агульная плошча пажару — болей за 160 гэктараў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0