Паводле следства, увечары 19 чэрвеня пацярпелы падлетак ішоў па краі роварнай дарожкі ўздоўж вуліцы Прытыцкага. Насустрач яму на ровары ехаў абвінавачаны. У выніку сутыкнення з падлеткам ён упаў на асфальт, затым падняўся, дастаў з заплечніка бейсбольную біту, падышоў да пацярпелага, ударыў яго адзін раз. Затым нападнік сеў на ровар і з’ехаў. Аказваць дапамогу збітаму падлетку ён не стаў.
На допыце мужчына сказаў, што біту яму падаравалі. У той вечар ён вырашыў забраць яе з працы і адвезці дадому. Пасля канфлікту на роварнай дарожцы ён распілаваў сродак злачынства і выкінуў.
Судова-медыцынская экспертыза выявіла, што ў выніку ўдару бітай падлетак атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Матэрыялы справы перададзеныя ў пракіратуру для накіравання ў суд. Абвінавачаны застаецца пад вартай, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.