Сервіс перавозак «Убер» праводзіць у Мінску прома-акцыю. Кліентам прапануецца зніжка памерам 30% на 10 паездак тэрмінам да 18 жніўня.

Каб атрымаць зніжку, трэба ўвесці ў мабільным дадатку промакод HAPPYSELECT.

Тарыфы «Убера» найніжэйшыя ў Мінску ў сферы пасажырскім перавозак. Аднак кліенты наракаюць, што часта на лініі бракуе патрэбнай колькасці машын. У такім разе прымяняецца павышаны каэфіцыент, што ўздымае выніковы кошт паездкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?