У Беларусі павялічаны памер мінімальнай заработнай платы да 239,48 рубля, паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У чэрвені памер месячнай мінімальнай заработнай платы быў праіндэксаваны на 5,4% і склаў 239,18 рубля з улікам дэнамінацыі.

Як растлумачылі ў ведамстве, рост памеру мінімальнай заработнай платы за ліпень у параўнанні з чэрвенем абумоўлены «павелічэннем нарматыву індэксацыі». У адпаведнасці з указам № 55 «Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі» індэксуецца даход у межах нарматыву індэксацыі - 100% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на момант індэксацыі (з 1 жніўня 2016 году — 175 рублёў 50 капеек ).

Са студзеня па май 2016 года МЗП складала 2 300 000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?