Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў аператыўную нараду з пастаяннымі членамі Савета бяспекі РФ, на якім абмяркоўвалі сітуацыю ў анексаваным Крыме.

kremlin.ru

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта РФ 11 жніўня.

«Абмяркоўваліся дадатковыя меры забеспячэння бяспекі грамадзян і жыццёва важных аб'ектаў інфраструктуры Крыма ў сувязі з прадухіленнем спецслужбамі Расійскай Федэрацыі тэракту на паўвостраве», — гаворыцца ў паведамленні.

«Падрабязна разглядаліся сцэнары мер антытэрарыстычнай бяспекі на сухапутнай мяжы, у марской акваторыі і ў паветранай прасторы Крыма», — дадае прэс-служба прэзідэнта РФ.

Акрамя таго, на нарадзе грунтоўна абмяркоўвалі дамоўленасці, дасягнутыя па выніках міжнародных сустрэч Пуціна з лідарамі Азербайджана, Ірана, Турцыі і Арменіі.

«Акрамя міжнароднага парадку дня ўдзельнікі абмеркавалі бягучыя ўнутрырасійскія сацыяльна-эканамічныя пытанні», — гаворыцца ў паведамленні.

У нарадзе ўзялі ўдзел кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргей Іваноў, кіраўнік Дзяржаўнай Думы РФ Сяргей Нарышкін, міністр унутраных спраў Уладзімір Калакольцаў, сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, міністр абароны Сяргей Шайгу, міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў, дырэктар Службы знешняй выведкі Міхаіл Фрадкоў, намеснік сакратара СБ Рашыд Нургаліеў.

Як вядома, 7 жніўня акупацыйныя ўлады ў Крыме пачалі абмяжоўваць рух на пунктах пропуску на адмінмяжы з анексаваным Крымам. Паралельна на паўвостраве расла ваенная прысутнасць расійскай арміі, што афіцыйна тлумачаць ваеннымі вучэннямі.

Разам з тым, расійскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра напад са стральбой на расійскую вайсковую часць у Армянску, з прычыны чаго адзін чалавек памёр, трое параненыя. Сцвярджалася, што ў ноч на 7 жніўня з украінскага боку спрабавалі «здзейсніць дыверсію» на мяжы з паўвостравам.

У Генштабе Мінабароны Украіны абвяргалі датычнасць украінцаў да гэтага. У Крыме ж пачалі шукаць людзей у камуфляжы.

Акрамя таго, Федэральная служба бяспекі Расіі абвінаваціла Міністэрства абароны Украіны ў падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме, назваўшы арганізатарам планаваных тэрактаў жыхара Энергадара, былога ўдзельніка АТА, а сягоння валанцёра Яўгена Панова.

Прадстаўнікі ўкраінскай ўлады абвінавачанні ФСБ адкідаюць і падазраюць расійскія ўлады ў правакацыях з мэтай апраўдання сваіх агрэсіўных дзеянняў.

10 жніўня сам прэзыдэнт Расіі Уладзімер Пуцін абвінаваціў улады Украіны ў «пераходзе да тэрору», а прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў фантазіямі абвінавачванні РФ у падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме украінскімі вайскоўцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?