Якія сцягі ўздымалі над сабой нашы продкі, што для іх азначала дата 25 сакавіка, якія песні спявалі грамадой, каго лічылі героямі? Адказы на ўсе гэтыя пытанні Вы пачуеце ў аўторак 3 чэрвеня а 18.30.
Гісторык Андрэй Вашкевіч пазнаёміць Вас з вынікамі ўласнага даследвання: «Сцяг, 25 сакавіка, песня, герой, паэт — сімвалы беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі ў пач. ХХ ст.» Аўтар падрыхтаваў багаты мультымедыйны матэрыял.
Цыкл публічных лекцый, прысвечаных падзеям гістарычнага шляху беларусаў да незалежнасці распачаўся ў Гродне ў лютым бягучага году. Іх аўтарамі з’яўляюцца вядомыя ў горадзе і Беларусі аўтары: гісторыкі, публіцысты, філосафы, пісьменнікі, журналісты.
Запрашаем!
Пачатак публічнай лекцыі Андрэя Вашкевіча:
аўторак, 3 чэрвеня, 18.30 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а‑44.