Эмблема Сусветнай гандлёвай арганізацыі на штаб-кватэры ў Жэневе. Фота: Reuters / Pixstream

Эмблема Сусветнай гандлёвай арганізацыі на штаб-кватэры ў Жэневе. Фота: Reuters / Pixstream

Арбітры вызначылі, што Расія карысталася завышанымі пошлінамі на ўвоз гэтых прадуктаў з ЕС, адыходзячы тым самым ад Генеральнага пагаднення па тарыфах і гандлі 1994 года.

Еўрасаюз аспрэчваў усяго 12 расійскіх мер, якія адносяцца да прымянення тарыфаў на імпарт еўрапейскіх тавараў. Панэль арбітраў прызнала, што 11 з гэтых мер парушаюць абавязацельствы Расіі, узятыя пры уступленні ў СГА. Яшчэ адна, 12-я, прэтэнзія ЕС датычылася «сістэматычнага вар'іравання пошлін» з боку Расіі, але панэль СГА палічыла гэтую прэтэнзію неабгрунтаванай, паведамляецца на сайце арганізацыі.

У сваім рашэнні арбітры зафіксавалі расійскія парушэнні на дату стварэння трацейскай групы (25 сакавіка 2015 года). Аднак Расія з таго часу выправіла большасць парушэнняў.

Усе спрэчныя тарыфы, акрамя двух, ужо былі прыведзены ў адпаведнасць з абавязальніцтвамі, а тыя, што засталіся два — на паперу і халадзільнікі — будуць адаптаваныя ў бліжэйшы час, гаворыцца ў прэс-рэлізе Мінэканомразвіцця РФ, выпушчаным пасля публікацыі рашэння СГА.

Экспарт папяровай прадукцыі ў Расію складае каля €240 млн у год, пальмавага алею — €50 млн, халадзільнікаў — €150 млн, вынікае з матэрыялаў Еўракамісіі.

Апублікаванае ў пятніцу рашэнне — першае ў рамках механізму ўрэгулявання спрэчак СГА, якое тычыцца Расіі з часу яе ўступлення ў арганізацыю ў 2012 годзе.

На разглядзе СГА знаходзяцца яшчэ некалькі спрэчак ЕС з Расіяй, у тым ліку наконт забароны на імпарт еўрапейскай свініны і наконт утылізацыйнага збору РФ на аўтамабілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?