Катастрофа здарылася непадалёк ад мяжы са Швайцарыяй ля гораду Алянж у дэпартамэнце От‑Савуа (Верхняя Савоя).
У выніку інцыдэнту пацярпелі мінімум 30 чалавек. Яны шпіталізаваныя з траўмамі сярэдняй і цяжкой ступеняў.
Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі выказаў спачуваньні ў сувязі з трагедыяй.
«Зараз мы ўсе думаем пра дзяцей і дарослых, пра тых, хто пацярпеў. Мы можам толькі спадзявацца, што колькасьць ахвяр будзе невялікай», ‑‑ сказаў францускі лідэр.
У школьным аўтобусе, які пратараніў цягнік, знаходзіліся 50 дзяцей і шасьцёра дарослых. Паводле некаторых зьвестак, былі таксама параненыя пасажыры цягніка.
Паведамляецца, што шлягбаўм на чыгунчным пераезьдзе працаваў нармальна. Дзеці ехалі адпачываць на Жэнеўскае возера.