На гэтым тыдні ў Расіі Уладзімір Пуцін і Таіп Эрдаган сустрэліся і паціснулі адзін аднаму руку, робячы выгляд, што дзве краіны вырашылі канфлікт, які дасягнуў піка менш як год таму.

Тады, у лістападзе 2015 г., турэцкі знішчальнік атакаваў і збіў расійскі бамбардзіроўшчык Су-24, у выніку чаго загінуў адзін з пілотаў, а падчас ратавальнай аперацыі — яшчэ адзін расійскі вайсковец.

Некалькі месяцаў таму ў Маскве

Некалькі месяцаў таму ў Маскве

Аднак аўтарытэтны аналітычны цэнтр Stratfor лічыць, што фармальнае замірэнне ніяк не адменіць таго, што Турцыя і РФ маюць супрацьлеглыя знешнепалітычныя мэты. Калі эканамічна абедзве краіны могуць плённа супрацоўнічаць, то ў Сірыі іх сферы ўплыву перасякаюцца.

«У Сірыі РФ і Турцыя ідуць у дыяметральна супрацьлеглых накірунках. Бітва за Алепа, якая зараз працягваецца, добра гэта ілюструе. Пуцін і Эрдаган могуць размаўляць пра сваё жаданне мірна закончыць сірыйскі канфлікт, аднак дзве галоўныя сілы за імаверным сталом перамоваў — суніцкія мяцежнікі, якіх падтрымлівае Турцыя, і ўрадавыя алавіцкія сілы — дагэтуль вядуць баі за стратэгічны пункт на мапе», — адзначаецца на сайце аналітычнага цэнтра Stratfor.

Нават падчас супрацоўніцтва з Эрдаганам Пуцін будзе дзейнічаць супраць інтарэсаў Турцыі ў Сірыі.

Масква будзе выкарыстоўваць сваю падтрымку сірыйскіх курдаў і Асада таксама як спосаб ціску на Анкару. У той жа час Пуцін можа дзяліцца з Эрдаганам інфармацыяй пра імаверныя анці-эрдаганаўскія групоўкі, якія яшчэ засталіся ў Турцыі.

Аднак стратэгічна Турцыя застанецца варожай да Масквы.

«Пуцін і Эрдаган — два аўтарытарныя лідары з вялікімі геапалітычнымі амбіцыямі. Іх справа не заводзіць сяброў, яны робяць тое, чаго патрабуюць дзяржаўныя інтарэсы. Будзьце ўпэўненымі, яны яшчэ не раз сутыкнуцца адзін з адным», — лічаць у Stratfor.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?