Фота rio2016.com
Беларус Уладзіслаў Ганчароў выйшаў у фінал алімпійскіх спаборніцтваў па скачках на батуце.
У кваліфікацыйным раўндзе беларускі батутыст набраў другую суму балаў — 111,090. Найлепшым у кваліфікацыі быў кітайскі спартсмен Гао Лей з сумай 112,535 бала.
Напярэдадні ў спаборніцтвах жанчын беларуская батутыстка Таццяна Пятрэня была найлепшай у кваліфікацыі, але ў выніку заняла толькі пятае месца.
0
0
0
0
0
0