Злева направа: Ала Кузьміцкая (удава Васіля Шчэцькі, Запруднікавага сябра па славутай «Дванаццатцы»), Вітаўт Кіпель, Надзея Запруднік («залатая палавінка») і сам юбіляр - Янка Запруднік

Злева направа: Ала Кузьміцкая (удава Васіля Шчэцькі, Запруднікавага сябра па славутай «Дванаццатцы»), Вітаўт Кіпель, Надзея Запруднік («залатая палавінка») і сам юбіляр - Янка Запруднік

З нагоды свайго 90-годдзя Янка Запруднік, адзін з самых вядомых амерыканскіх беларусаў, атрымаў каля сотні віншаванняў з розных куткоў планеты. Найбольш, вядома, з Беларусі, якую сёлета наведаў дзеля сустрэчаў з сваякамі і сябрамі ды прэзентацыі новай кнігі — «Кантакты».

А 13 жніўня традыцыйны «Happy Birthday» праспявалі яму ў цесным сяброўска-сваяцкім коле. Госці сабраліся ў рэстаране «Maggiano's». Імпрэза пачалася зладжаным «Ойча наш», бо ж юбіляр штонядзелі спявае ў хоры царквы Еўфрасінні Полацкай у Саўт Рывэры і калегі-харысты так выказалі яму сваю пашану.

Выступоўцы «перабралі» ўсю багатую біяграфію Янкі Запрудніка (Сяргея Вільчыцкага да траўня 1945 года). Дочкі Вера і Ніна ўспаміналі свае дзіцячыя гады (тым больш, што леташняя бацькава кніга «Па гарачых слядах мінуўшчыны» дала ім шмат цытатаў-падказак), а бацька да сёння ёсць іх лепшым сябрам і дарадцам. Спадар Вітаўт Кіпель пачаў з таго, што іхнае сяброўства доўжыцца ўжо 72 гады… Лічы, праз усё жыццё ідуць поплеч!

Валянціна Трыгубовіч адзначыла творчую нястомнасць юбіляра: за апошнія пяць гадоў ён выдаў тры кнігі, якія даюць грунтоўную інфармацыю пра беларускае жыццё на чужыне і паказваюць унікальнасць паваеннай хвалі эміграцыі.

Згадвалі цёплымі словамі Янку Запрудніка як гісторыка і журналіста, актыўнага грамадскага дзеяча і навукоўцу, клапатлівага мужа і жаданага субяседніка, вострага на слова і спрытнага ў танцах…

Праспяваўшы «Сто лят», госьці разыходзіліся з пажаданнямі сустрэцца на наступным юбілеі Янкі Запрудніка.

Традыцыйны здымак усіх прысутных

Традыцыйны здымак усіх прысутных

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?