Прэзідэнт ЗША Барак Абама традыцыйна падзяліўся спісам кніг, якія ён плануе прачытаць падчас адпачынку, пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце Белага дома.

У пералік запланаванага чытва прэзідэнта Злучаных Штатаў увайшлі мемуары «Дзікія дні: жыццё сёрфера Уільяма Фінегана», раман «Падпольная чыгунка» Колсан Уайтхеда, кніга Хелен Макдональд «Я значыць ястраб», кніга ў жанры псіхалагічнага трылера «Дзяўчына ў цягніку» брытанскай пісьменніцы Полы Хокінс, а таксама фантастычны раман Ніла Стывенсана «Сем Еваў».

Барак Абама разам з жонкай Мішэль і дочкамі Маліяй і Сашай адправіўся на курорт Мартас-Він’ярд (штат Масачусэтс), дзе яны адпачываюць ад 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0