Reuters.com
Беларуская спартсменка Вольга Мазуронак замкнула пяцёрку найлепшых на марафонскай дыстанцыі на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.
Вольга Мазуронак паказала на фінішы час — 2 гадзіны 24 хвіліны 48 секунд. Яна 18 секунд саступіла бронзавай медалістцы з Эфіопіі, чэмпіёнцы свету — 2015 Марэ Дзібаба.
Золата выйграла прадстаўніца Кеніі Джэміма Сумгонг (2: 24.04), сярэбраным прызёрам стала Юніс Кірва з Бахрэйна (2: 24.13). Чацвёртае месца заняла Цірфі Цегае з Эфіопіі (2: 24.47), якая апярэдзіла беларуску Мазуронак усяго на 1 секунду.
Сумгонг стала першай кенійскай лёгкаатлеткай, якая заваявала залаты медаль у гэтай дысцыпліне.