Дзмітрый Асанаў — галоўная надзея зборнай Беларусі па боксе 14 жніўня саступіў у паядынку за права трапляння ў васьмёрку наймацнейшых манголу Цэндбаатару Эрдэнебату.
У першым і трэцім раўндах суддзі аддавалі перавагу манголу. Беларус перамог толькі ў другім.
Асанаў і Эрдэнебат удзельнічаюць у спаборніцтве баксёраў у вагавай катэгорыі да 56 кілаграмаў.
Болей беларускіх баксёраў на Алімпіядзе ў Рыа не засталося.