Амерыканскія плыўцы, якія выйгралі залатыя медалі Алімпіяды-2016, сталі ахвярамі нападу рабаўнікоў у Рыа-дэ-Жанейра. Іх таксі спынілі невядомыя ў паліцэйскай форме. Яны прымусілі ўсіх атлетаў аддаць каштоўныя рэчы і збеглі, пішуць сусветныя СМІ.
Раян Лохтэ на фота злева, NY Times.
Па словах Раяна Лохтэ, адзін з рабаўнікоў прыставіў яму рулю да лба, пасля чаго дастаў у яго кашалёк і збег.
Разам з Лохтэ ў таксі ехалі Гунар Бентц, Джэк Конгер і Джымі Фейген. Абрабаваныя плыўцы вярталіся з вечарынкі ў Французскім доме раніцай 14 жніўня. Яны адзначалі завяршэнне алімпійскага турніру па плаванні.