У Менску ўзарваліся «Жыгулі», якія належаць 51‑гадоваму сьлесару‑электрыку аднаго са сталічных прадпрыемстваў.

Паводле зьвестак аддзяленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкаму, напачатку пятай вечара ў пятніцу насупраць дому № 30 па вуліцы Гурскага раптоўна ўзарваўся аўтамабіль, які рухаўся. Як высьветлілася, грымнуў балон газавага абсталяваньня, што знаходзіўся ў багажніку. На шчасьце, ніхто зь людзей не пацярпеў. А вось кузаў «Жыгулёў» істотна пашкоджаны. Таксама выбіла задняе ветравое шкло ў аўтамабіля «Таёта‑Кемры», які знаходзіўся на стаянцы. Зараз кампэтэнтнымі службамі высьвятляецца прычына выбуху. Між іншым, вадзіцель «Жыгулёў» мае акт праверкі газавага абсталяваньня ад 2007 года, а дата наступнага агляду — люты 2009 года.

Ігар Грышын, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0