Мінулай ноччу два танкеры з 2 млн бараляў іранскай нафты прышвартаваліся да нафтатэрмінала ў Гданьску.
Апрацоўка танкераў будзе доўжыцца каля 30 гадзін. Нафта будзе адпампавана ў берагавыя рэзервуары, пасля чаго па трубаправодах паступіць для перапрацоўкі на Гданьскі нафтазавод Lotos.
Першая цягам апошніх дзесяцігоддзяў пастаўка іранскай нафты адбылася на падставе пагаднення паміж групай Lotos і Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніяй (NIOC). Польшча мае намер такім чынам дыверсіфікаваць крыніцы паставак стратэгічнай сыравіны і ўмацаваць бяспеку энергетычнага сектара.
Grupa Lotos SA - другі па велічыні вытворца нафтапрадуктаў у Польшчы з гадавым аб'ёмам перапрацоўкі 10-12 млн тон нафты. У цяперашні час пастаўшчыком 60 працэнтаў сыравіны з'яўляецца Расія.