Упершыню ў нашай краіне Баранавіцкім судом разглядалася справа пра захоп незвычайнага закладніка. Бацька ўзяў закладніцай 5‑месячнае дзіця.

Жонка 26‑гадовага жыхара райцэнтра выклікала міліцыю з прычыны сямейнага скандалу. А калі ўчастковы прыйшоў, мужчына схапіў відэлец, прыставіў да шыі маленькай дачкі і патрабаваў, каб міліцыянт сышоў.

Супрацоўнік ГАУС выклікаў дапамогу. У той момант, калі яго калегі ўваходзілі ў кватэру, бацька дзяўчынкі засяродзіў увагу на іх, і ўчастковаму ўдалося выхапіць з яго рук відэлец.

У таты забралі дачку.

На днях суд вынес наконт мужчыны свой вердыкт — 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 18‑гадовая жонка злачынцы палічыла такі прысуд вельмі жорсткім.

Іван Юрашчык, Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0