Паліграфічнае ўнітарнае прадпрыемства «Першая ўзорная друкарня», уласнікам якога з'яўляецца РДГА «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», трапіла ў «чорны спіс» падаткаплацельшчыкаў.

На 1 жніўня гэтага года «Першая ўзорная друкарня» нароўні са звыш 1,6 тыс. кампаній і арганізацый і блізу 280 ІП увайшло ў пералік суб'ектаў гаспадарання, якія маюць запазычанасць перад бюджэтам у горадзе Менску.

«Першая ўзорная друкарня» — адно з некалькіх камерцыйных прадпрыемстваў, якія вядуць бізнэс пад эгідай «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба». Апошнім кіруе сын прэзідэнта Дзмітрый Лукашэнка. Паліграфічная кампанія была створана ў 2009 годзе на парытэтных пачатках з кампаніяй «Рэмарк», якая вядомая арганізацыяй «Мотаршоў» і іншых забаўляльных мерапрыемстваў. У 2013 годзе ўладальнік «Рэмарка» Дзмітрый Ярота саступіў сваю долю ў друкарні «Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу».

Сур'ёзнае падзенне дзелавой актыўнасці ў Беларусі негатыўна адбіваецца на рынку паліграфічных паслуг. Друкарні атрымліваюць усё менш замоў, бо звужаецца медыйны рынак. Гэта пацвярджае прысутнасць у «чорным спісе» некалькіх вядомых выдавецтваў. На 1 жніўня толькі ў Мінску запазычанасць перад бюджэтам мелі «Белфакта Медыя», «Рэдакцыя часопіса «Справа (Усход + Захад)», кампанія «БелМедыаСаюз» (выдавец «Майго камп'ютара», беларускага AutoBild і іншых праектаў) і «Рэдакцыя газеты «Аўтадайджэст».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?