Праваахоўныя органы Бразіліі не будуць вінаваціць амерыканскага плыўца Джымі Фейгена ў ілжывым паведамленні аб рабаванні, паведамляе ABC.

Такое пагадненне, заявіў адвакат Фейгена, было дасягнута пасля шматгадзінных перамоваў з удзелам суддзі і прадстаўнікоў пракуратуры Рыа-дэ-Жанейра.

У рамках пагаднення, паведаміў адвакат, плывец пагадзіўся ахвяраваць бразільскім дабрачыннаму фонду Reaction Institute 35 тысяч рэалаў (11 тысяч даляраў ЗША).

Алімпійскі камітэт ЗША, паведамляе Reuters, ужо прынёс публічныя прабачэнні ў сувязі з інцыдэнтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?