«Днямі ехаў у маршрутцы. Размаўляў з сябрам, — расказвае ў фэйсбуку цеплаэнергетык Павал Батуеў з Салігорска. — Раптам чэл такі: «Ребята, это, конечно, хорошо, что вы по-беларусскі говоріте, но ў вас так много русскіх слов». Нават не ведаю, як апісаць словамі сваю любоў да гэткіх народных філолагаў, — іранізуе Батуеў. — Здаецца, такія людзі лепш за ўсіх разбіраюцца ва ўсіх сферах. Мне нават ўяўляецца што такі чалавек пасля вяселля, скажам, найлепшага сябра можа раптоўна з'явіцца пры шлюбным ложку, і так: «Не, ну кто так трахаецца!? Давай покажу, как надо», — смяецца Батуеў.

Павал Батуеў. Фота Ігара Грачышкі.

Павал Батуеў. Фота Ігара Грачышкі.

А вы сутыкаліся з такімі дачэпкамі? Як вы на такое рэагуеце?

Пішыце ў каментах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0