У адной з часьцей, разьмешчаных на тэрыторыі Менскага раёну, днямі загінуў салдат тэрміновай службы. Як паведамілі ў Беларускай ваеннай пракуратуры (БВП), салдат выкінуўся з вакна 4‑га паверха. Па факце гібелі вайскоўца ўзбуджана крымінальная справа. Што ці хто падштурхнуў хлопца да самагубства, пакуль невядома.

Сьледства высьвятляе ўсе абставіны трагедыі.

Разам з тым, у БВП падкрэсьлілі, што вэерсія аб нестатутных адносінах, якія маглі б стаць прычынай самагубства, не знайшла пацьвярджэньня.

Мікола Дзябёла, «Зьвязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0