«Не магу зразумець, гэта глупства, прага нажывы ці што?», — пракаментаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку кіраўнік Савета грамадскай бяспекі Марк Гардзіенка, выклаўшы фатаграфіі старонак дзённіка.

У самой краме «Канцкаралы» запэўнілі, што антыўкраінскі тавар — гэта памылка і непаразуменне.

Адміністратар крамы распавяла мясцоваму выданню, што ўсе дзённікі — кітайскай вытворчасці. У замоўленай партыі выпадкова апынуліся разам з дзённікамі на ўкраінскай мове і некалькі на рускай. Колькі менавіта такога «браку» па ўсёй сетцы, дакладна яшчэ не паспелі палічыць.

«Тавар, вядома, зняты з продажу. Тут няма ніякага злога намеру — проста памылка. У нашай сетцы крамаў ад першых дзён усяго таго, што здарылася ў краіне, падтрымлівалі Украіну і дапамагалі розным арганізацыям», — запэўніла супрацоўнік крамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0