Новы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт (Боб) Райлі прыбыў 22 жніўня ў Мінск.

Да прызначэння ў Беларусь Боб Райлі займаў пасаду палітычнага дарадцы і быў выканаўцам абавязкаў намесніка амбасадара ЗША ў Венгрыі.

Ранейшы кіраўнік амерыканскай дыпмісіі ў Мінску Скот Роланд пакінуў Беларусь 8 ліпеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?