Дактары ў індыйскім горадзе Амрытсар падчас аперацыі дасталі са страўніка пацыента 40 нажоў.

Corporate Hospital

Corporate Hospital

Як удалося высветліць медработнікам, 42-гадовы мужчына ў літаральным сэнсе глытаў нажы. Такая колькасць вострых прадметаў назапасілася ў яго ў страўніку за тры месяцы.

Па словах лекараў, пацыент прыйшоў у бальніцу на мінулым тыдні са скаргай на моцныя болі ў страўніку. Пры гэтым ён не прызнаўся, што глытае нажы. Гэта высветлілася толькі ў ходзе абследавання.

Аперацыя працягвалася пяць гадзін, яе праводзілі пяць лекараў. «Гэта была складаная аперацыя і мы павінны былі ўсе загадзя спланаваць, каб яна прайшла паспяхова», — кажа доктар Джаціндэр Малхольтра.

Цяпер пацыент знаходзіцца ў шпіталі, яго жыццю ўжо нічога не пагражае. Цяпер дактары спрабуюць высветліць, чаму мужчына глытаў нажы.

«Мы не ведаем дакладнай прычыны, але падобна, што ён пакутуе на нейкае фізіялагічнае расстройства. Нават яго сям'я не ведала пра яго звычку глытаць нажы», — растлумачыў Малхольтра.

Цяпер пацыенту аказваецца псіхалагічная дапамога. «Ён паабяцаў, што ён больш ніколі не дакранецца да нажа, але яго сям'і прыйдзецца сачыць за ім», — кажа доктар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?