Маладая жанчына выпала з акна шматпавярховага дома па вуліцы Магілёўскай у сталіцы. Гэтую інфармацыю пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. «У цяперашні час праводзіцца агляд, апытваюцца відавочцы і сваякі загінулай. Устанаўліваецца паверх, з якога выпала жанчына», - распавёў Аляксей Клімовіч.

Прычыны трагедыі высвятляюцца. Следчыя разглядаюць шэраг версій. Па адной з іх, гэта мог быць суіцыд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?