У КНР стартаваў конкурс, па выніку якога выберуць самыя прыдатныя эмблему і назву для будучай экспедыцыі на Марс. Палёт на Чырвоную планету ажыццявіцца ў 2020 годзе.

Яшчэ вясной гэтага года ўрад ухваліў праграму па вывучэнні Марса, пра гэта паведамлялася ў кітайскіх СМІ. Касмічны апарат пад назвай «Чанчжэн-5» («Вялікі паход») зробіць палёт вакол Марса, пасля чаго прызямліцца на яго паверхню і правядзе агляд. Як сцвярджаюць стваральнікі праекта, дадзеная экспедыцыя будзе самай маштабнай з усіх, што былі раней.

Конкурс на найлепшую сімволіку для экспедыцыі будзе доўжыцца 4 месяцы, ідэі будуць паступаць на афіцыйны сайт Нацыянальнага касмічнага ўпраўлення Кітая і ў некаторыя іншыя афіцыйныя арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0