У Германіі ва ўзросце 97 гадоў памёр былы прэзідэнт краіны Вальтэр Шэель.

Getty

Пра гэта паведаміла Свабодная дэмакратычная партыя, у якой ён знаходзіўся. Таксама факт смерці Шэеля пацвердзілі ва ўрадзе ФРГ.

Нямецкія СМІ паведамляюць, што палітык перад смерцю доўга хварэў.

Шэель займаў пасаду прэзідэнта ФРГ з 1974 па 1979 год. Да гэтага ён пяць гадоў працаваў міністрам замежных спраў і быў віцэ-канцлерам краіны, а яшчэ раней — міністрам эканамічнага развіцця.

Шэель лічыўся адным з самых папулярных нямецкіх палітыкаў. Асабліва яго шанавалі за талент прамоўцы.

У 1970-я гады Шэель займаўся выбудоўваннем адносін з краінамі Усходняй Еўропы, якія ўваходзілі ў сацыялістычны блок. Ён быў адным з аўтараў палітыкі дээскалацыі міжнароднай напружанасці, за што яго часта крытыкавалі апаненты.

Шэель таксама быў вядомы як спявак: ў 1973 годзе ён выканаў адну з нямецкіх народных песень. Запісы гэтага выканання карысталіся папулярнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?