Дзяржаўныя сцягі Італіі і сцягі ЕС прыспусцяць на будынках дзяржустаноў усёй краіны 24 і 25 жніўня ў памяць пра шматлікія ахвяры землятрусу, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву ўрада рэспублікі.

Паводле апошняй інфармацыі, стыхійнае бедства прывяло да гібелі мінімум 84 чалавек. Многія прапалі без вестак, афіцыйнай інфармацыі датычна іх колькасці пакуль няма. Па меры правядзення пошукавай аперацыі, у якой задзейнічаныя сотні ратавальнікаў і супрацоўнікаў медыцынскіх брыгад, колькасць загінулых можа істотна павялічыцца.

Землятрус магнітудай 6 адбыўся сёння ў 03.36 па мясцовым часе. Ён закрануў шырокую зону Апенінскага хрыбта. Больш за ўсё пацярпелі населеныя пункты, размешчаныя ў горнай мясцовасці, — Аматрычэ, Пескара-дэль-Тронта, Акумолі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0