Грамадства1616

25 гадоў таму Беларусь стала незалежнай

Фота Ірыны Арахоўскай

Роўна чвэрць стагоддзя таму, у жніўні 1991 года, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі набыла статус канстытуцыйнага закона.

Дэкларацыя, якая абвясціла вяршэнства беларускай Канстытуцыі на тэрыторыі БССР, была прынятая Вярхоўным Саветам годам раней, 27 ліпеня 1990-га. За яе прагаласавалі 229 дэпутатаў з 232, якія зарэгістраваліся, трое — устрымаліся.

Статус закона дакумент атрымаў 25 жніўня 1991 года праз тры дні пасля правалу путчу ГКЧП у Маскве. Тады ж на тэрыторыі рэспублікі была спыненая дзейнасць Кампартыі. 19 верасня таго ж года ў сувязі з перайменаваннем БССР у Рэспубліку Беларусь у назву і тэкст дэкларацыі былі ўнесеныя адпаведныя змены, а 15 сакавіка 1994-га ў развіццё палажэнняў дэкларацыі была прынятая новая Канстытуцыя.

Сёння ў Мінску прадстаўнікі апазіцыі плануюць адзначыць 25-годдзе ўваходжання дэкларацыі ў сілу святочнымі мерапрыемствамі.

Так, актывісты міжнароднага грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» збіраюцца раздаваць у цэнтры сталіцы сцяжкі з нацыянальнай сімволікай.

Маладафронтаўцы заклікалі сабрацца ў 18.00 каля помніка Янку Купалу на «Купалаўскія чытанні».

На пляцоўцы каля Камароўскага рынку кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў правядуць пікет у гонар падзей 25-гадовай даўніны.

Кандыдаты ад Партыі БНФ будуць сустракацца з выбаршчыкамі ўвечары каля Палаца спорту. Да іх маюць намер далучыцца актывісты руху салідарнасці «Разам».

Прадстаўнікі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ правядуць у Мінскім міжнародным цэнтры святочны вечар. На яго запрошаныя «дэпутаты незалежнасці» — тыя, хто працаваў у складзе парламента, які прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.

Каментары16

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць