63-гадовы мула Амар Бенхамад і 62-гадовая Фаціма Неджар з'яўляюцца віцэ-прэзідэнтамі руху «Ісламскае адзінства і рэформы» (MUR) — ідэалагічнага крыла Партыі справядлівасці і развіцця.

У зваротах да моладзі абое неаднаразова заклікалі да чысціні і ўстрымання, выступаючы супраць сэксу да шлюбу і здрады законным мужу і жонцы. Фаціма, у прыватнасці, праз сацсеткі рэкамендавала студэнткам «не паддавацца спакусе распусты». Палітык заўсёды насіла традыцыйныя мусульманскія строі.

Мужчыну і жанчыне было прад'яўленае абвінавачванне ў адзюльтэры, паколькі пазашлюбны сэкс з'яўляецца крымінальна пакаральным дзеяннем у Марока (тэрмін пазбаўлення волі — да аднаго года). Бенхамаду таксама ставяць у віну спробу подкупу службовых асоб.

У якасці апраўдання жанаты бацька семярых дзяцей мула Амар распавёў, што знаходзіцца з аўдавелай маці шасцярых дзяцей Фацімой у грамадзянскім шлюбе, а з законнай жонкай не жыве.

Прадстаўнікі MUR заявілі, што ўчынак аднапартыйцаў супярэчыць каштоўнасцям арганізацыі.

У сваю чаргу, закаханыя выказалі здагадку, што сталі ахвярай палітычных інтрыг напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у кастрычніку 2016 года.

Партыя справядлівасці і развіцця — адна з найбуйнейшых палітычных партый Марока. Паўстала ў сярэдзіне 1960-х як палітычнае крыло «Братоў-мусульман», пад сучаснай назвай вядомая з 1998 года. Выйграла выбары 2011 года з ісламісцкай праграмай, якая прадугледжвае, у прыватнасці, кансерватызм у сацыяльнай палітыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0