26 жніўня ўмовы надвор'я Беларусі будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над паўднёвым захадам. Чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер слабы.Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8.. + 14°С, максімальная днём ад + 23°С па паўночным усходзе да + 29°С па паўднёвым захадзе краіны. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

27-28 жніўня надвор'е будзе фармаваць антыцыклон, які перамяшчаецца з тэрыторыі Беларусі на Украіну.

27 жніўня пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9.. + 15°С, максімальная днём +25.. + 32°С.

28 жніўня пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10.. + 16°С, максімальная днём +21.. + 28°С, па поўдні +29.. + 32°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?