Тут у канцы ліпеня пакуль невядомы мужчына прынёс у касу 60 даляраў, якія папрасіў абмяняць на беларускія рублі. Касір выдала недамінаваныя грошы — 800 тыс. рублёў, таму малады чалавек папрасіў абмяняць іх на новыя.
Касір ўзяла назад 800 тыс. старых рублёў і замест іх памылкова аддала 800 новых рублёў. Гэта значыць кліент атрымаў у дзесяць разоў больш патрэбнай сумы — 8 мільёнаў рублёў па-старому. І сышоў.
Кліента да гэтага часу шукае міліцыя.





